Ясмінска Н. Дом цікаўных казак
16.04.2019
Ясмінска, Н. Дом цікаўных казак : [для малодшага школьнага ўзросту] / Надзея Ясмінска ; мастачка Алена Сацута. - Мінск : Галіяфы, 2018. - 65, [4] с.
Кніжка прызначана для чытачоў малодшага школьнага ўзросту.
ISBN 978-985-7140-97-8
Казкі, нібы чароўныя істоты, падарожнічаюць па свеце і час ад часу дораць камусьці дзіва. Неяк яны з цікаўнасці наведалі адзін дом - і з жыхарамі гэтага дома здарыліся сапраўдныя, хай і маленькія, прыгоды... "Дом цікаўных казак" - гэта складанка кароткіх гісторый пісьменніцы Надзеі Ясмінска з шыкоўнымі папяровымі ілюстрацыямі мастачкі Алены Сацута. Героі ў ёй сустракаюць незвычайных гасцей, прыходзяць на дапамогу дзіўным незнаёмцам і нават апынаюцца ў розных цікавых месцах, не пакідаючы свайго пакоя.Кніжка прызначана для чытачоў малодшага школьнага ўзросту.




