Баравікова Р. А. Пра Бусю, які жыве на Беларусі
Баравікова, Р. А. Пра Бусю, які жыве на Беларусі : аповесць-казка / Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі ; [мастакі: А. Аракчэева і інш.]. - Мінск : Харвест, 2016. - 127 с.
ISBN 978-985-18-3885-73
Кніга вядомых пісьменнікаў, лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раісы Баравіковай і Уладзіміра Ліпскага - для дзяцей, што толькі-толькі пачынаюць адкрываць для сябе сакрэты, прыгажосць і веліч сваёй Айчыны.
Аповесць-казка "Пра Бусю, які жыве на Беларусі" не толькі пра птушку - сябра чалавека, а і пра тое, як трэба разумець і берагчы прыроду, будаваць з ёй свае адносіны.
Цікавая, займальная энцыклапедыя пра буслоў, слоўнік Бусі і маляванка Бусі - усе гэтыя важныя дапаўненні да кнігі ставяць яе ў разрад калі не падручнікаў, то дапаможнікаў для ўсіх тых, хто выхоўвае нашых маленькіх нашчадкаў.




