23.12.2020
Тамілава, Т. А. Феі : вершы / Таня Тамілава ; [малюнкі: М. Вярцейка]. - Мінск : Галіяфы, 2019. - 14, [1] с.
ISBN 978-985-7209-18-7.
Ці бываюць беларускія феі? Што яны робяць? І як выглядаюць?
Менавіта з імі, феямі, якія прыйшлі з беларускіх міфаў, і знаёміць кніга юных чытачоў. Кожная фея мае свае заняткі, свае непаўторныя рысы і якасці, што надаюць ёй казачную вабнасць. А ўсе разам яны робяць гэты свет прыгожым і дзівосным.