Нявеста для Базыля
20.08.2018
Нявеста для Базыля : казкі / [укладальніца А. Спрынчан]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. - 212, [2] с. - (Беларуская аўтарская казка)
ISBN 978-985-02-1803-2
Няма ніводнага дарослага, а пагатоў дзіцяці, якія не любілі б казкі. Уваходзіць у свет кнігі аўтарскіх казак «Нявеста для Базыля» можна і сам-насам, і ўсёй сям’ёй, і кампаніяй вясёлых і разумных сяброў. Вы даведаецеся пра дванаццаць подзвігаў пацучыхі Дусі, як паразумецца з ліфтам, хто такія вужалкі і якую нявесту абраў Базыль. Добра вядомыя і маладыя аўтары запрашаюць вас у свет сваіх казак.




